Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
  2. Весна «сломалась» уже в апреле? Прогноз погоды на следующую неделю
  3. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  4. Пропагандисты предложили проголосовать за блокировку YouTube в стране — какие результаты
  5. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  6. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  7. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  8. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
  9. «Нельзя заходить, если ты не министр?» Минчанка возмутилась ограничением в магазине
  10. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  11. Хотите, чтобы вас 8 часов защищали четыре телохранителя со служебным транспортом? В МВД рассказали, сколько это будет стоить
  12. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
  13. Мужчин в возрасте нередко тянет на молодых девушек. И страдать от таких отношений могут не только последние — поговорили с сексологом
  14. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
Читать по-русски


/

У лютым у сям'і жыхаркі Віцебска Марыі здарылася трагедыя. На 25-м тыдні цяжарнасці жанчына трапіла ў радзільню, выратаваць дзіця медыкам не ўдалося. У медустанове Марыі сказалі, што ёй трэба будзе звярнуцца па даведку пра смерць дачкі і дапамогу на пахаванне. Але, як пазней высветлілася, выплаты ім не належаць. «Гэта гісторыя не пра грошы, а пра маральны стан бацькоў, у якіх і так гора», — кажа яна, абураючыся той блытанінай, якая з імі здарылася. Пра непрыемную сітуацыю і боль, які яна перажывае пасля страты, Марыя расказала ў TikTok.

Мария в роддоме, Витебск, 2026-го. Скриншот: TikTok @karpenko.masha
Марыя ў радзільні, Віцебск, 2026 год. Скрыншот: TikTok: @karpenko.masha

Малую, якую родныя хацелі назваць Міяй, пахавалі месяц таму. Дзяўчынка мела стаць чацвёртым дзіцем у сям'і. Бяды блізкія не чакалі. У студзені Марыя расказвала, што дачка мае нарадзіцца ў траўні, але 1 лютага жанчына звярнула ўвагу на дзіўныя выдзяленні. У найбліжэйшыя дні вырашыла звярнуцца да доктара і легчы на захаванне.

— Спіна баліць, думаю, паляжу, адпачну. Адштурхнула [ад сябе] гэтыя дурныя думкі, — вяртаецца да тых падзей Марыя. — Дзень [у сям'і] такі быў выдатны. Збіраліся гатаваць дранікі з мясам, потым муж пайшоў гуляць з малымі на двор. Я чысціла бульбу і ела салёныя агуркі <…>.

Пасля вячэры жанчына адчула, што з яе «рэзка нешта лінула». Падумала, што гэта адышлі воды, пайшла ў прыбіральню, а там кроў — «па нагах, па падлозе». Папрасіла мужа выклікаць хуткую.

— Хуткая прыехала праз 30 хвілін. Забрала мяне ў радзільню, і там пачалося пекла, — успамінае Марыя. — Я ніколі ў жыцці б не падумала, што са мной можа такое адбыцца.

Са словаў аўтаркі відэа, 1 лютага ў яе было невялікае раскрыццё шыйкі маткі, але УГД паказала, што ўсё добра. Марыю паклалі ў радзільную палату пад назіранне, увялі «вельмі шмат прэпаратаў» і забаранілі ўставаць.

— Раніцай 2 лютага мяне завезлі зноў на УГД, і там усё добра. Міечка 700 грамаў, надзея ёсць, — расказвала яна. — Але ў ноч [на] 3 лютага ў мяне адышлі воды. Крывацёк дактары спынілі, але ўжо па УГД ўбачылі адслаенне і ў 9.00 мне зрабілі экстраннае кесарава сячэнне. Міечкі маёй больш няма. Як гэта перажыць, я пакуль не ведаю.

«Вось вам і калі ласка, 2026 год у Беларусі прызнаны Годам беларускай жанчыны»

Беременная женщина. Фото: Unsplash.com
Цяжарная жанчына. Фота: Unsplash.com

Са словаў Марыі, у радзільні сказалі, што ёй неабходна звярнуцца па даведку пра смерць дачкі і атрымаць выплаты на пахаванне.

— Я была ў шоку, што мне наогул давядзецца хаваць сваё дзіця. Я не думала, што такіх дзетак аддаюць. Раней дзіця, народжанае да 28 тыдняў, лічылася выкідкам (так было за часамі СССР. — Заўв. рэд.). Але цяпер з 22-га тыдня ўжо лічыцца, [што гэта] заўчасныя роды (з 1992-га ў Беларусі дзеці, народжаныя пасля 22 тыдняў цяжарнасці з масай цела больш за 500 грамаў і прыкметамі жыванароджаных, — гэта жывыя людзі. — Заўв. рэд.), — расказвае жанчына. — І калі ў цябе ёсць даведка пра смерць, то, натуральна, мусіць быць зафіксаванае пахаванне. Але ты можаш адмовіцца <…>. Натуральна, мы нават не збіраліся браць такі грэх на душу. І збіраліся зрабіць усё як мае быць. Я аддала мужу ўсе дакументы, каб ён разбіраўся з гэтымі пытаннямі, бо я ў радзільні і мне наогул не трэба было пра гэта нічога ведаць.

Партал «Здаровыя людзі» пісаў, што ў выпадку выкідку, то-бок калі дзіця з’явілася на свет да 22 тыдняў, бацькам яго цела не аддаюць. Яго ўтылізуюць. Пахаваць яго нельга, бо на яго не распаўсюджваюцца нормы заканадаўства, і не выдаюць пасведчанне пра смерць. Калі жанчына страціла дзіця пасля 22-га тыдня, то бацькі могуць забраць цела або адмовіцца. У другім выпадку пахаваннем зоймецца дзяржава.

Калі сям’я пачала даведвацца пра дапамогу на пахаванне, пра якую сказалі ў радзільні, то сутыкнулася з непрыемнай сітуацыяй.

— Аказваецца, што хоць і з 22-га тыдня гэта лічыцца заўчаснымі родамі, дзіця з 22-га да 28-ы тыдня лічыцца плодам, — кажа Марыя. — А ўжо з 28-га тыдня — грамадзянінам. І таму ніякіх выплат нам не належыць.

Са словаў жанчыны, у даведцы пра смерць дзіцяці, якую ёй выдалі, напісана: «цяжарнасць да 175 дзён». Пры гэтым у Віцебскім выканкаме дапамогі на пахаванне выплачваюць на мёртванароджаных дзяцей, якія знаходзіліся ва ўлонні маці ад 197 дзён. У Мінску — пасля 154 дзён цяжарнасці.

— Тут гісторыя не пра грошы, а пра маральны стан бацькоў, у якіх і так гора. Радзільня адпраўляе атрымліваць нейкія грошы, а табе не належыць, — дзеліцца перажываннямі жанчына. — Адчуваецца гэта так, нібыта ты хочаш нажыцца на смерці свайго ж дзіцяці. А ты проста не ведаеш законаў, бо ніколі з гэтым не сутыкаўся. Я тэлефанавала на гарачую лінію, каб дабіцца праўды. Мне сказалі ехаць высвятляць у сацслужбу свайго горада.

Паводле Марыі, «лаяцца і высвятляць» яна нікуды не паехала.

— Не патрэбныя мне гэтыя грошы, — адзначае шматдзетная мама. — Вось вам і калі ласка, 2026 год у Беларусі прызнаны Годам беларускай жанчыны. [Жанчыны], якая і так перанесла стрэс, дык яшчэ і высвятляй, дзе тая праўда. Гэта было так зневажальна. Нам не трэба было [грошай на пахаванне]. Мы далі рады самі, сваімі сіламі. А ёсць тыя, якім трэба. І не дай бог потым жыць з пачуццём віны, што ты не змог як след пахаваць сваё дзіця.

Чытайце таксама