Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
  2. Мужчин в возрасте нередко тянет на молодых девушек. И страдать от таких отношений могут не только последние — поговорили с сексологом
  3. Весна «сломалась» уже в апреле? Прогноз погоды на следующую неделю
  4. «Нельзя заходить, если ты не министр?» Минчанка возмутилась ограничением в магазине
  5. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
  6. Пропагандисты предложили проголосовать за блокировку YouTube в стране — какие результаты
  7. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  8. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  9. Хотите, чтобы вас 8 часов защищали четыре телохранителя со служебным транспортом? В МВД рассказали, сколько это будет стоить
  10. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  11. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  12. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  13. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  14. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


/

У сацсетках набыў шырокую вядомасць «эфект Долінай» — гісторыя пра тое, што расійская спявачка прадала кватэру «пад уплывам махляроў», а потым змагла вярнуць яе праз суд. Пры гэтым пакупніца засталася і без грошай, і без жылля. Гэта абурыла людзей, у адказ яны пачалі «адмяняць» Ларысу Доліну ў сацсетках. Тым часам у расійскіх судах пачалі разглядаць падобныя справы. Ці магчымая такая сітуацыя ў Беларусі, дзе штомесяц рэгіструюць да 11 тысяч угодаў з нерухомасцю? «Люстэрка» задало гэтае пытанне юрысту і знайшло аналагічны выпадак з Мінска.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Unsplash.com

Што за «эфект Долінай»?

Нагадаем, вясной 2024 года народная артыстка Расіі Ларыса Доліна стала ахвярай махляроў. Пад выглядам супрацоўнікаў ФСБ і Расфінманіторынгу яны пераканалі яе прадаць пяціпакаёвую кватэру ў Маскве за 112 мільёнаў расійскіх рублёў (4,2 млн беларускіх, або 1,35 млн даляраў па курсе Нацбанка РБ на той момант) і перавесці сродкі на «бяспечныя» рахункі. Пакупніца Паліна Лур’е не мела дачынення да махлярства і асабіста сустракалася са спявачкай для афармлення ўгоды.

У сакавіку 2025 года суд вярнуў кватэру Долінай, прызнаўшы, што ў той момант яна не магла ўсведамляць свае дзеянні. Ёй дазволілі не вяртаць грошы — Лур’е прапанавалі патрабаваць кампенсацыі страт з махляроў, на рахунак якіх спявачка і даслала грошы. Некаторыя з іх, дарэчы, атрымалі ад чатырох да сямі гадоў калоніі.

Лариса Долина на концерте в самопровозглашенной ДНР, 11 мая 2022 года. Фото: «Донецкое агентство новостей»
Ларыса Доліна на канцэрце ў самаабвешчанай ДНР, 11 траўня 2022 года. Фота: «Донецкое агентство новостей»

Такое рашэнне выклікала хвалю крытыкі ў сацсетках і прывяло да байкоту спявачкі. Пасля гэтага выпадку прадаўцы кватэр пачалі часцей заяўляць, што прадалі жыллё «пад уплывам махляроў», і праз суд патрабаваць вярнуць ім нерухомасць. На канец лістапада 2025 года, паводле звестак расійскай Федэральнай палаты адвакатаў, у судах суседняй краіны разглядалася не менш за 150 такіх справаў.

«Пакупнік кватэры не можа і не мусіць правяраць, на што прадавец хоча выдаткаваць грошы»

Ці магчыма такое ў Беларусі? «Люстэрка» звярнулася да адваката з досведам працы ў сферы нерухомасці. Ён адказаў на ўмовах ананімнасці.

— На маю думку, у большасці выпадкаў для прызнання такой угоды несапраўднай (або нікчэмнай) няма прававых падставаў. Згодна з агульным правілам, закон зыходзіць з таго, што добрасумленнага пакупніка нельга адвольна пазбавіць права ўласнасці на набытую кватэру, — лічыць спецыяліст.

Беларускае заканадаўства прадугледжвае, што ўгода, заключаная «пад уплывам падману», можа быць прызнана судом несапраўднай. Аднак, на думку суразмоўцы, у гісторыі з Долінай прынцыпова важна зразумець, хто каго ўвёў у зман. У гэтым выпадку ахвярай махляроў стала прадавец нерухомасці — менавіта яна зможа быць пацярпелай у адпаведнай крымінальнай справе.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: "Зеркало"
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

— Пакупнік жа кватэры не можа і не мусіць правяраць, на што прадавец хоча выдаткаваць атрыманыя ад продажу грошы, — лічыць адвакат. — Зразумела, гэта не датычыць выпадкаў, калі ён мае нейкую сувязь з ашуканцамі (тут ужо зусім іншая сітуацыя).

Суразмоўца адзначае: у беларускай практыцы бываюць выпадкі прызнання ўгодаў куплі-продажу нерухомасці несапраўднымі. Каб гэтага ўнікнуць, існуюць рэкамендацыі юрыстаў і спосабы праверыць контрагента. Напрыклад, можна заказаць псіхалагічна-псіхіятрычную экспертызу для прадаўца, каб пазбегнуць рызыкі наступнага разбіральніцтва на прадмет таго, ці ўсведамляў ён свае дзеянні.

— Аднак мне не вядома ніводнага выпадку, калі ўгода адмянялася толькі на той падставе, што прадавец дзейнічаў пад уздзеяннем тэлефонных махляроў — «пад няспынным псіхалагічным уздзеяннем», як адзначае расійская спявачка ў апісанай справе, — кажа суразмоўца «Люстэрка».

«Юрыдычны парадокс»

Калі суд усё ж прызнае ўгоду несапраўднай або нікчэмнай, то далей выкарыстоўваецца механізм рэстытуцыі — вяртанне да першапачатковага становішча.

— Па сутнасці гэта азначае, што кожны з бакоў мусіць вярнуць усё атрыманае: пакупнік вяртае прадаўцу нерухомасць, а той — выплачаныя за яе грошы, — тлумачыць адвакат і дадае, што на гэтым этапе бываюць складанасці. — Калі вярнуць кватэру часта няцяжка, то грошы могуць знікнуць бясследна, як і ў апісанай сітуацыі. У выпадку ж, калі ў прадаўца з якіх-небудзь прычын не засталося ў наяўнасці сродкаў, то даводзіцца разлічваць толькі на прымусовае выкананне, якое расцягваецца на доўгія гады, і часта поўнага разліку не адбываецца ніколі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

У выпадку Ларысы Долінай пакупніцы прапанавалі разбірацца з ашуканцамі самой.

— У апісанай сітуацыі таксама важна, што грошы мусіць вярнуць менавіта прадавец, бо менавіта яму пакупнік іх і перадаваў і з ім меў дамоўныя адносіны. Пакупнік кватэры не ведаў і не мусіў ведаць пра наяўнасць нейкіх трэціх асоб — махляроў. Перакладанне абавязку па вяртанні грашовых сродкаў на трэці бок мне ўяўляецца юрыдычным парадоксам, — каментуе адвакат.

Гісторыя кватэры, прададзенай «пад уплывам падману». Што вырашыў беларускі суд?

«Люстэрка» знайшло аналагічную кейсу Долінай гісторыю з Мінска ў беларускім банку судовых рашэнняў. Дакумент ананімізаваны — у ім не пазначаныя рэальныя імёны ўдзельнікаў разбіральніцтва. Каб спрасціць аповед, мы далі ўдзельнікам выдуманыя імёны.

3 красавіка 2023 года Вольга заключыла з Ігарам дамову куплі-продажу кватэры ў Мінску. Мужчына заплаціў за яе 52 тысячы даляраў па курсе Нацбанка на той момант.

Згодна з паперамі Вольга выпісалася з жылплошчы і зарэгістравалася ў вёсцы. Але фактычна працягвала жыць у прададзенай кватэры і не вызваліла яе ў вызначаны тэрмін. У выніку новы ўласнік звярнуўся ў суд з патрабаваннем выселіць былую гаспадыню.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

Падчас паседжання Вольга сцвярджала, што стала ахвярай махляроў. Паводле яе, яна прадавала жыллё «пад уплывам падману з боку названых асоб», а ў рэальнасці зусім не мела намеру гэтага рабіць. Жанчына падала сустрэчны пазоў з патрабаваннем прызнаць дамову нікчэмнай і прымяніць наступствы несапраўднасці ўгоды — то-бок вярнуць ёй права ўласнасці.

10 ліпеня 2023 года суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў абодва пазовы. Суддзя стаў на бок Ігара — новага ўласніка. Аргументы Вольгі, што яе падманулі, не прынялі, а сустрэчны пазоў адхілілі цалкам.

У выніку суд пастанавіў выселіць жанчыну з кватэры без прадстаўлення іншага жылога памяшкання. Акрамя гэтага, з яе спагналі судовыя выдаткі на карысць Ігара: 1000 рублёў за аплату юрыдычнай дапамогі і яшчэ 111 рублёў дзяржпошліны.

Чытайце таксама